Звяртаем Вашу ўвагу!
Пачынаючы з 2 студзеня 2023 г., падача электронных зваротаў у дзяржаўную ўстанову адукацыі "Спецыяльны дзіцячы сад №1 г. Кобрына" ажыццяўляецца пры дапамозе дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
(https://обращения.бел).
Электронныя звароты ў дзяржаўную ўстанову спецыяльнай адукацыі "Спецыяльны дзіцячы сад №1 г. Кобрына" падаюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
Грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, іх прадстаўнікі, прадстаўнікі юрыдычных асоб рэалізуюць права на падачу электронных зваротаў толькі з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.
Дадзеная сістэма прызначана для падачы ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрымання адказаў (апавяшчэнняў) на іх.