Мэта: папулярызацыя беларускай мовы сярод удзельнікаў адукацыйнага працэсу; узбагачэнне моўнага запасу выхаванцаў; развіццё дыялагічнага і маналагічнага маўлення на беларускай мове; выхаванне пачуцця любові і зацікаўленасці да роднага слова.


Кожны год у гэты дзень праводзяцца шматлікія мерапрыемствы, накіраваныя на прапаганду роднай мовы: тэматычныя гутаркі з выхаванцамі, выставы, чытанне мастацкай літаратуры беларускіх аўтараў, беларускія гульні.


«Давайце размаўляць па-беларуску».
Давайце не цурацца роднай мовы,
Успамінаць яе жывыя словы,
Якія мы яшчэ ў маленстве чулі
У песнях-калыханках ад бабулі.
Ад гэтых слоў на сэрцы пацяплее,
Нібыта цёплым ветрыкам павее,
Над галавою разбягуцца хмаркі,
I справы пойдуць лёгенька і шпарка.
Каб наш народ у свеце паважалі,
Жылі ў дружбе, шчыра працавалі,
У Ляхавічах, Гродне і Бабруйску
Давайце размаўляць па-беларуску.
Валянціна Павядайла


Больше фото тут.