Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.02.24

Міжнародны дзень роднай мовы «ЧЫТАЕМ, СПЯВАЕМ, РАЗМАЎЛЯЕМ ПА-БЕЛАРУСКУ»

Акцыя «Чытаем, спяваем, размаўляем па-беларуску», прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, ва ўстановах адукацыі Кобрыншчыны стала ўжо традыцыйнай.

Кожны год у гэты дзень праводзяцца шматлікія мерапрыемствы, накіраваныя на прапаганду роднай мовы: тэматычныя гутаркі з выхаванцамі, выставы, чытанне мастацкай літаратуры беларускіх аўтараў, беларускія гульні.

Большасць дашкольнікаў у нашай рэспубліцы выхоўваецца ў рускамоўных сем'ях, а яшчэ значная частка ў сем'ях, дзе размаўляюць на так званай «трасянцы» - сумесі беларускай і рускай моў. Гэта прыводзіць да ўзнікнення з'явы інтэрферэнцыі - «засметчанасць» мовы: пранікнення ў рускае маўленне беларусізмаў, а беларускае - русізмаў. Напрыклад, гаворачы па-руску, ужываюць беларускія словы(сварила бурак), граматычныя формы, уласцівыя беларускай мове (гулять с папам), дапускаюць арфаэпічныя і фанетычныя памылкі (рымень, дзевачка). Часта дзеці паралельна ўжываюць агульныя па значэнні словы абедзвюх моў (кукла і лялька, сапожки і боты, картинка і малюнак, играть і гуляць і інш.).

Паколькі адсутнічае граматнае беларускамоўнае асяродзе, у якім нашы дзеці маглі б самастойна засвойваць нормы і правілы маўлення, дарослыя павінны спецыяльна арганізоўваць мэтанакіраванае навучанне дзяцей беларускай мове праз даступныя віды дзіцячай дзейнасці.

Акцыя «Чытаем, спяваем, размаўляем па-беларуску» ў нашым садочку уключае наступныя мерапрыемтсвы:

-         арганізацыя спецыяльных заняткаў на беларускай мове у першай палове дня ў сярэдняй і старшых групах;

-         правядзенне сітуацый зносін на беларускай мове;

-         дачыненне да беларускай мовы ў пасіўнай форме з дзецьмі ад 3-х да 4-х гадоў у час слухання беларускіх песень, твораў мастацкай літаратуры, фальклору, прагляду мультфільмаў;

-         прысутнасць дзяцей малодшага і сярэдняга дашкольнага ўзросту на забавах, якія праводзяцца для дзяцей старшага дашкольнага ўзросту на беларускай мове;

-         беларускія гульні, праслухоўванне запісаў казак, вершаў на беларускай мове;

-         інсцэніроўкі, ролевыя гульні, гульні-драматызацыі на беларускай мове;

-         арганізацыя адукацыйных сітуацый у розных відах дзейнасці на беларускай мове.

Увесцi рускамоўных дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, адчуць яе прыгажосць нам дазваляюць фальклорныя i лепшыя класiчныя творы для маленькiх дзяцей: калыханкi, забаўлянкi, песенькi, казкi, вершы i iнш. Гэта робiцца з мэтай развiцця першапачатковых навыкаў разумення мовы, умення паўтараць за педагогам i па меры магчымасцi самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы, кароткiя забаўлянкi, песенькi, лiчылкi i г.д.), што служыць фармiраванню ў iх пачуццевай асновы руска – беларускага двухмоўя.

І закончыць хацелася б словамі Змітрака Бядулі: «Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму - на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае - гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб.Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць - калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны - гэта родная мова».

  

Раздзелы сайта